Найлепшы сацыяльны праект выбіраюць у сталіцы

6 декабря 2017

Аўтары прапаноўваюць анлайн-рэабілітацыю для людзей з парушэннем апорна-рухальнага апарату, дэсерты для хатніх гадаванцаў і экарэсайклінг. Сёлета з 200 добрых ідэй толькі 16 прайшлі ў фінал. Іх актуальнасць ацэньвала прафесійнае журы. Самыя перспектыўныя стартапы атрымаюць падтрымку ад мецэнатаў.

За чатыры гады - а гэта ўжо дзясяты конкурс - было пададзена 1200 заявак. Больш за дзве сотні праектаў працуюць і сёння. Сума дабрачыннай падтрымкі перавышае 220 тысяч рублёў.