Патэнцыял маладых беларускіх навукоўцаў гэтымі днямі можна ацаніць у Віцебску

28 марта 2016

Сталіца паўночнага рэгіёна прымае фестываль моладзевай студэнцкай навукі. Форум праходзіць у тэхналагічным універсітэце. Свае распрацоўкі прэзентуюць каля 700 удзельнікаў, сярод якіх госці з Азербайджана, Латвіі і Кітая.

Міхаіл Жураўкоў, Міністр адукацыі Беларусі: "Моладзь займаецца навуковымі даследаваннямі. Прычым, не абстрактна, а якраз тымі даследаваннямі, якія запатрабаваныя ў нас у Беларусі. Тымі, якія зараз на піку і еўрапейскай, і сусветнай навукі. Ёсць вельмі цікавыя распрацоўкі".

У праграме моладзевага форуму - лекцыі, тэматычныя канферэнцыі, майстар-класы. Фестываль прадоўжыцца да канца сакавіка.