Лідзія Ярмошына стане госцем праекта "Буйным планам"

5 октября 2015

За некалькі дзён да прэзідэнцкіх выбараў - спецыяльны выпуск праграмы аўтара і вядучага Марата Маркава. Ці ўсё і ці ўсе гатовыя да галоўнай палітычнай падзеі года? Чаму апазіцыйныя аксакалы не прынялі апазіцыйнага кандыдата? Што можна разгледзець паміж радкамі справаздач назіральнікаў, і ці праўда, што Лідзія Ярмошына сур'ёзна задумалася аб жыцці пасля ЦВК? Усё што вы хацелі ведаць пра маючыя адбыцца выбары. Гэта інтэрв'ю закрые ўсе прабелы. "Буйным планам" у аўторак пасля "Панарамы".