Асабістыя дакументы і рукапісы Элеаноры Язерскай перададзеныя ў архіў-музей літаратуры і мастацтва

27 июля 2016

Асабістыя дакументы і рукапісы Элеаноры Язерскай - жанчыны-эпохі, тэледзівы, якую па праве лічылі адной з самых экстравагантных асоб беларускага музычнага бамонду, - перададзеныя ў архіў-музей літаратуры і мастацтва.

Усё сваё жыццё Элеанора Язерская аддала тэлебачанню. Унікальныя матэрыялы гаспадыні "Музычнага салона", сярод якіх дзясяткі фотаальбомаў, асабістая перапіска, рукапісы і машынапісы сцэнарыяў і не менш як 20 дзённікаў, якія яна вяла на піку сваёй кар'еры на ТБ, пачынаючы з 70-ых па 2010-ы год, у фонд музея трапілі дзякуючы сваякам Язерскай, а менавіта - яе пляменніцы. Унікальныя матэрыялы даставілі ў шасці архіўных боксах.

Пасля анатавання перададзеных сям'ёй Элеаноры Язерскай матэрыялаў архіў будзе даступны для шырокага карыстання.