У Віцебску ўдзельнікі акцыі Праспяем гімн разам сабраліся на плошчы Перамогі

4 июля 2013

У Віцебску ўдзельнікі акцыі Праспяем гімн разам сабраліся на самай вялікай плошчы краіны - плошчы Перамогі. Разам з вялізным зводным хорам з творчых калектываў вобласці дзяржаўны гімн выканалі тысячы гараджан: ветэраны Вялікай Айчыннай, прадстаўнікі працоўных калектываў, моладзь. Усе пакаленні аб'яднала атмасфера свята і пачуццё патрыятызму. Фінальныя акорды ўрачыстай песні падхапілі залпы святочнага салюта.