Мадэрнізацыя Беларускай чыгункі

20 октября 2018

На станцыях актыўна ўкараняюцца мікрапрацэсарныя сістэмы бяспекі руху. І яшчэ нядаўна ў Гомелі не рыхтавалі спецыялістаў, якія маглі б працаваць з такой электронікай. Цяпер праблема вырашана. Кіраўніцтва Беларускай чыгункі закупіла для профільнай ВНУ абсталяванне і адкрыла цэлую лабараторыю.

Ганна Кавалёва пабывала ва ўніверсітэце транспарту і даведалася, што такое віртуальнае кіраванне чыгункай. Гэты трэнажор ва ўніверсітэце з'явіўся некалькі дзён таму і ўжо стаў любімцам ў студэнтаў. За ім можна адчуць сябе ўжо дыпламаваным чыгуначнікам. Хоць і віртуальна. Чэшскае абсталяванне - мікрапрацэсарны цэнтр, у якім можна кіраваць чыгункай, не пакідаючы крэсла.

Гэта тэхніка дазваляе зымітаваць працу любой станцыі, складаць маршруты цягнікоў, кіраваць святлафорамі. І ўсё гэта ў аўтаматычным рэжыме.

Пры дапамозе тэхнікі можна мадэляваць надзвычайныя сітуацыі на чыгунцы і вучыць студэнтаў іх ліквідаваць. Яўген Гуцанкоў - будучы інжынер-чыгуначнік. У сваёй сям'і - прадаўжальнік дынастыі. Гледзячы на бацькоў, над выбарам прафесіі доўга не думаў. Зараз ужо студэнт 5-га курса электратэхнічнага факультэта.

А вось у Дзмітрыя шлях асваення новых тэхналогій быў іншым. За плячыма - 10 гадоў вопыту. Калі скончыў ВНУ і прыйшоў працаваць, сістэмы кіравання былі старога ўзору. Потым адбылася мадэрнізацыя, новае абсталяванне і праца па-новаму. Разбірацца ў складанай тэхніцы даводзілася самому непасрэдна на працоўным месцы. Сёння Дзмітрый ужо перадае свой вопыт там, дзе мікрапрацэсарныя цэнтры новага пакалення толькі з'яўляюцца.

Мадэрнізацыя чыгункі ідзе актыўна. Такая ж тэхніка ўсталявана ўжо на 32 станцыях па ўсёй краіне. Толькі ў Гомельскай вобласці да канца года абнаўлення чакаюць яшчэ дзве. Складзены план рэканструкцыі. Тэхнічнае пераўзбраенне павысіць бяспеку на чыгунцы: сістэма сама сябе дыягнастуе і дапамагае выявіць непаладкі яшчэ да таго, як нанесены ўрон руху цягнікоў.

Беларуская чыгунка перадала новую тэхніку як падарунак да 65-годдзя ВНУ. Дзякуючы такой падтрымцы ва ўніверсітэце транспарту ўжо абсталявана тры новыя лабараторыі з сучаснымі трэнажорамі. І гэта прыклад таго, як мадэрнізацыя прадпрыемстваў і мадэрнізацыя метадаў адукацыі ідуць у нагу.