Летні лагер працуе ў Мінскім палацы дзяцей і моладзі

9 июня 2020
Квесты, спартландыі і пазнавальныя гульні... Больш за сотню школьнікаў аб'яднаў дзіцячы летні лагер Палаца дзяцей і моладзі. Сёлета адпачынак арганізаваны ў маленькіх групах - згодна з усімі санітарнымі правіламі. Большасць заняткаў праводзяць пад адкрытым небам. Малодшыя вывучаюць правілы дарожнага руху, вучацца карыстацца экатранспартам. Ладзяцца і майстар-класы па розных напрамках творчасці.

Дарэчы, гэты год для навучальнай установы асаблівы. Палац дзяцей і моладзі адзначыў пяцідзесяціпяцігоддзе.