У мерапрыемстве ля мінскага мемарыяла "Яма" прыняў удзел Уладзімір Макей

27 января 2021
Зрабіць усё магчымае для прадухілення неанацызму, этнічнай і рэлігійнай нянавісці. Мерапрыемства з нагоды Міжнароднага дня памяці ахвяр халакосту прайшло ля мінскага мемарыяла "Яма". У ім прынялі ўдзел міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, прадстаўнікі дыпкорпуса і яўрэйскіх суполак. Намаганні нашай краіны па захаванні памяці аб халакосце высока ацаніў пасол Ізраіля ў Беларусі  Алекс Гольдман Шайман.

У сваю чаргу кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Беларусі адзначыў адкрытасць нашай дзяржавы да супрацоўніцтва з усімі краінамі ў забеспячэнні міру і стабільнасці на планеце, а таксама фарміраванні  ўстойлівага і талерантнага грамадства.