Ленінскаму раёну сталіцы - 65 гадоў!

8 апреля 2016

Сёння да свята адміністрацыя раёна, грамадскія арганізацыі і моладзь разам пасадзілі алею саджанцаў вяза. 65 дрэў, якія праз гады вырастуць да двух з паловай метраў у вышыню, упрыгожылі парк імя Надзеі Грэкавай. Там заклалі і памятны камень. Да ўрачыстасці падрыхтавалі святочны канцэрт таленавітай моладзі Ленінскага раёна.

Да свайго юбілею раён запланаваў больш за дзясятак святочных мерапрыемстваў - адкрыецца абноўленая музейная экспазіцыя, пройдуць спартыўныя спаборніцтвы моладзі і міжнародны фестываль педагагічнага майстэрства "Хрустальнае зубраня". А кульмінацыяй стане адкрыццё дошкі гонару лепшых прадпрыемстваў Ленінскага раёна.