Арына Сабаленка стала "Пачаткоўцам года" паводле версіі жаночай тэніснай асацыяцыі

19 октября 2018

Першая ракетка Беларусі Арына Сабаленка стала "Пачаткоўцам года" паводле версіі жаночай тэніснай асацыяцыі. 20-гадовая тэнісістка ў адыходзячым сезоне ўжо заваявала два тытулы на турнірах катэгорыі "Прэм'ер" у Нью-Хейвене і Ухані. Пераможцаў узнагарод WTA за 2018 год аб'явілі ў Сінгапуры.