Не стала маэстра Міхаіла Фінберга - развітанне з артыстам адбудзецца 13 снежня ў Белдзяржфілармоніі

11 декабря 2021
Гэтая трагічная навіна азмрочыла суботу з самай раніцы. Сёння не стала народнага артыста Беларусі Міхаіла Фінберга. Нязменны лідар Нацыянальнага акадэмічнага аркестра Беларусі памёр на 75-м годзе жыцця. Свае спачуванні родным і блізкім маэстра накіраваў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.

Прыміце мае шчырыя спачуванні ў сувязі са смерцю славутага дырыжора, дырэктара, мастацкага кіраўніка Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра, народнага артыста Беларусі Міхаіла Якаўлевіча Фінберга. Маэстра стаў сімвалам цэлай эпохі ў эстрадным мастацтве. Без астатку аддаваў сябе музыцы і гледачу. Чалавек велізарнага педагагічнага таленту выхаваў не адно пакаленне папулярных маладых выканаўцаў. Сваiм шматгадовым самаадданым служэннем на ніве айчыннай культуры ён заслужыў сапраўдную павагу калег і народную любоў. Міхаіл Якаўлевіч - прыклад бязмежнай адданасці мастацтву і Радзіме. Светлая памяць аб ім назаўжды захаваецца ў нашых сэрцах.

Развітанне з артыстам адбудзецца 13 снежня ў Белдзяржфілармоніі. Пахаваюць маэстра на цэнтральнай алеі Усходніх могілак. 

Памяці Міхаіла Якаўлевіча канал "Беларусь 3" адкарэкціраваў эфірную сетку - у 22:35 глядзіце праграму і канцэрт з яго ўдзелам. А зараз яркія кадры з жыцця выбітнага музыканта, які так любіў жыццё, падрыхтавала Ніна Мажэйка.