Лапараскапічную стойку і УГД-апарат даставілі ў Віцебскі абласны клінічны радзільны дом

18 июля 2021

Віцебскі абласны клінічны радзільны дом - найстарэйшая ўстанова ў рэгіёне, дзе аказваюць акушэрскую і гінекалагічную дапамогу. 13 гадоў таму праведзена сур'ёзная рэнавацыя. На ўрачыстым адкрыцці абноўленага радзільнага дома прысутнічаў кіраўнік дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка прыехаў сюды і ў разгар пандэміі. Віцебская вобласць першай прыняла націск новай каранавіруснай інфекцыі. Урачы паўночнага рэгіёна вучыліся працаваць у новых умовах, у тым ліку і прымаць роды, лячыць ад COVID жанчын на розных тэрмінах цяжарнасці. У снежні мінулага года Прэзідэнт асабіста азнаёміўся з арганізацыяй працы ў Віцебскім абласным клінічным радзільным доме. Тады да кіраўніка краіны з просьбай звярнулася галоўны ўрач. 

Алена Леановіч папрасіла дапамагчы з пастаўкай новага абсталявання. Ранейшыя (лапараскапічная стойка і УГД-апарат) маральна састарэлі. Прайшло 6 месяцаў.  І сёння ў аперацыйнай  найноўшая тэхніка. З дапамогай сучаснай лапараскапічнай стойкі ўжо праведзены дзве аперацыі. А новы УГД-апарат экспертнага класа дапамог урачам  у пастаноўцы дыягназу зусім яшчэ маленькаму пацыенту, які з'явіўся на свет раней за тэрмін, але дзякуючы правільнай дыягностыцы абавязкова паправіцца. Гэта ўсяго адзін прыклад рэалізацыі вялікай дзяржаўнай праграмы па развіцці медыцыны высокага ўзроўню ў рэгіёнах (відэа).