Курган Славы ў Гомелі сабраў сёння сотні людзей

2 июля 2019

Сярод удзельнікаў акцыі "Беларусь памятае. Памятаем кожнага" - працоўныя калектывы, воінскія падраздзяленні, навучэнцы ваенна-патрыятычных класаў і ветэраны. Усе ў гэты дзень нясуць сюды жывыя кветкі. Знакавым момантам стала занясенне зямлі з месцаў жорсткіх баёў. Капсулы з каштоўным грузам да Кургана Славы даставіла маладое пакаленне Гомеля. І, вядома, затым - хвіліна маўчання ў памяць аб героях і залпы гармат. 

Кацярына Лагуткова, навучэнка ваенна-патрыятычнага класа СШ № 3 г. Гомеля: "Гэта гісторыя, калі б гэтага не адбылося, ніхто не ведае, што б зараз было. Ніхто не ведае, кім бы мы зараз былі. Я б хацела сказаць дзякуй ветэранам. Мы будзем паважаць і памятаць далей гэты гістарычны момант. І будзем заўсёды ўдзячныя ім за мірнае неба над галавой".

Урачыстыя ўскладанні праходзяць сёння па ўсёй краіне. Да рэспубліканскай акцыі далучыліся мільёны беларусаў.