Леанід Заяц: Беларусі ёсць што прапанаваць расійскаму спажыўцу

14 марта 2023

Беларусь нарошчвае прысутнасць на расійскім рынку харчавання. Нягледзячы на самазабяспечанасць краіны-суседкі па многіх прадуктовых пазіцыях, нам ёсць што прапанаваць расійскаму спажыўцу, патэнцыял яшчэ не вычарпаны. Гэта заявіў віцэ-прэм'ер Беларусі Леанід Заяц на адкрыцці II Беларускага харчовага форуму. Яго пляцоўкай стаў Санкт-Пецярбург. Сярод удзельнікаў больш чым два дзясяткі беларускіх кампаній-вытворцаў, якія прывезлі ў Паўночную сталіцу Расіі ўсё самае смачнае: ад кандытарскіх вырабаў да мясных і малочных навінак. У лінейцы ў тым ліку многія імпартазамяшчальныя пазіцыі. Гэта дазваляе не адчуць адсутнасці заходніх санкцыйных прадуктаў і ўмацаваць харчовую самадастатковасць саюзнага рынку.

Віцэ-прэм'ер растлумачыў, што аб'ём паставак сельскагаспадарчай прадукцыі і харчавання ў Санкт-Пецярбург і Ленінградскую вобласць летась склаў 908 мільёнаў долараў. Удзельнікі адзначаюць высокую цікавасць да мясной прадукцыі і беларускіх сыроў. Чакаецца, што прама на пляцоўцы форуму расійскія дыстрыб’ютары заключаць новыя кантракты з беларускімі вытворцамі.