Куды схадзіць у Мінску ў навагоднія святы?

28 декабря 2023

Навагодняя культурна-забаўная праграма Мінска сёлета маштабная. Задзейнічаны два дзясяткі пляцовак - як цэнтральныя, так і ў кожным раёне горада. Праходзіць вялікі "Калядны кiрмаш". Гандлёвыя рады разгарнуліся на пляцоўцы каля Палаца спорту. Асартымент шырокі: ад навагодніх упрыгажэнняў да святочных пачастункаў.

Навагодняя казка чакае і каля Ратушы. Там праходзіць цыкл святочных канцэртаў "Навагодні вернісаж". У афішы не стандартны паказ, а цэлае інтэрактыўнае шоу з 3D-тэхналогіямі. Сюжэты вядомых карцін ажываюць прама на сцэне. Навагодні перформанс можна ўбачыць штодня з 17 да 20 гадзін на пляцоўцы Верхняга горада аж да 2 студзеня.