Стартаваў другі сезон конкурсу маладых журналістаў "Прэс-код"

27 ноября 2023

Дадзены старт фінальным мерапрыемствам другога сезона конкурсу маладых журналістаў "Прэс-код". Удзел бяруць прадстаўнікі друкаваных і электронных СМІ з усёй краіны.  У адрас аргкамітэта  паступіла 341 заяўка. Для ацэнкі аўтарскіх прац кожны ўдзельнік прайшоў   абарону свайго матэрыялу на рэгіянальным узроўні.  А сёння журы разглядае матэрыялы  ў заключным туры.

Відэаблогер Дзяніс Вакулік прыехаў з рознымі відэаролікамі на намінацыю "Лепшы відэаблог". Як ён прызнаецца, здымае ролікі на працягу 7 гадоў. Відэаблог - гэта ўсё яго жыццё.

Пасля перамогі на конкурсе летась Антон Савянок атрымаў вядомасць. "Мяне пачалі запрашаць на розныя ток-шоу і прамыя эфіры на радыё. У адзін з дзён прапанавалі працаўладкавацца", - расказаў ён.

Пераможцаў вызначаць у  намінацыях "Лепшы відэасюжэт аб памятных месцах Беларусі", "Лепшы відэаблог", "Аператарская праца" і   іншых.   14  імёнаў   трыумфатараў назавуць у рамках Форуму маладых журналістаў у сярэдзіне снежня.