"Буйным планам" з галоўным трэнерам па фрыстайле Мікалаем Казекам

8 сентября 2015

Ён выйграў усё золата свету ў лыжнай акрабатыцы, хаця да фрыстайла ніколі не стаяў на горных лыжах. Сёння ў эфіры новы выпуск праграмы "Буйным планам". Госць аўтара і вядучага Марата Маркава - галоўны трэнер па фрыстайле Мікалай Казека. За што Аляксея Грышына адлічвалі з каманды, а таксама ракавы скачок Дзмітрыя Рака… Размова пра цану вялікіх перамог, сакрэты поспеху і пра тое, што дапамагае аднавіць сілы. Буйным планам Мікалай Казека. Увечары пасля "Панарамы".