Крыштальны арт-аб'ект упрыгожыў цэнтр беларускай сталіцы

1 февраля 2023

Крыштальны арт-аб'ект упрыгожыў цэнтр Мінска. Побач з адной з клінік горада з'явілася ледзяная скульптура. Яна сімвалізуе ўрача-анёла. Выява абрана невыпадкова. Мэта - нагадаць жыхарам аб тым, наколькі важная і складаная прафесія медыка. Сэрца ў руках як сімвал любові да пацыентаў.

Двухметровая крыштальная скульптура складаецца з десяці элементаў. Агульная вага ледзянога арт-аб'екта - амаль тона. Аптымальная тэмпература для захаванасці - мінус 2 градусы.