Вадохрышчанская куцця: каму медыкі не раяць акунацца ў купель

18 января 2022

На вадаёмах сталіцы і вобласці ідзе падрыхтоўка купеляў да Вадохрышча. Так, у сталіцы акунуцца ў палонку можна на сямі станцыях у спецыяльна абсталяваных месцах. Працу яны пачнуць сёння ў 18:00.

Спецыялісты АСВОДа рэкамендуюць рабіць гэта ў арганізаваных купелях. Акрамя таго, да абраду неабходна рыхтавацца загадзя. Пры гэтым варта разумна ацэньваць свой стан здароўя. Медыкі раяць не акунацца людзям з хранічнымі захворваннямі сардэчна-сасудзістай і нервовай сістэмы.

Ілья Цвяткоў раскажа пра падрыхтоўку вадаёмаў да вадохрышчанскіх акунанняў. 

Лакацыі для акунання рыхтуюць па ўсёй сталіцы. Усяго ў Мінску сёлета такіх кропак сем. З самага ранку спецыялісты праводзяць агляд святочных купеляў для таго, каб традыцыйны абрад гараджане змаглі выканаць бяспечна і з камфортам.

Да Вадохрышча па традыцыі падрыхтавалі спецыяльна абсталяваныя месцы на выратавальных пунктах. Далучыцца да аматараў зімовых акунанняў можна будзе на станцыях "Камсамольскае возера", "Цнянская", "Крыніца" і "Заслаўе-1". Крыху далей ад горада - "Пціч" і "Вяча".

АСВОД будзе несці ўзмоцненае дзяжурства, каб у марознае надвор'е аказаць пры неабходнасці дапамогу жыхарам горада. Стыхійных месцаў купання настойліва рэкамендуюць пазбягаць. 

На вадохрышчынскіх лакацыях ужо адчуваецца асаблівая атмасфера. Падрыхтаваны зручныя сходы ў ваду, палаткі з абагрэвам для пераапранання, фуд-корты і лазні. Завяршаецца дэкаратыўнае афармленне купеляў.  

Медыкі раяць не акунацца людзям з хранічнымі захворваннямі сардэчна-сасудзістай і нервовай сістэмы. Нават калі здароўе дазваляе здзейсніць абрад, то пасля абавязкова трэба сагрэць арганізм.

Акунуцца ўсе ахвотнікі змогуць ужо сёння пасля 18:00. Працаваць святочныя купелі будуць да 20 студзеня.