У Мінску ўзвялі самы высокі будынак ў Беларусі

14 мая 2020
Маштабныя праекты ў сталіцы і ў вышыню! Аблічча праспекта Пераможцаў неўзабаве  дапоўніць новы жылы комплекс, яго цэнтральны дом стане самым высокім будынкам у Беларусі. Вышыня жылога небаскроба са шпілем - 136 метраў. Гэта крыху менш за палову вышыні, напрыклад, Эйфелевай вежы. 36-павярховы будынак ужо стаў архітэктурнай дамінантай квартала каля “Мінск-Арэны”. Дарэчы, тут жа развіваецца і сацыяльная інфраструктура. У жылым комплексе ўжо з'явілася амбулаторыя.
Адзін з трэндаў у камерцыйнай нерухомасці - мультымедыйныя экраны на ўвесь фасад бізнес-цэнтраў. На такім можна трансляваць нават тэлеканал. Услед за будынкам на ўсходзе сталіцы інавацыйную тэндэнцыю падхопіць новы цэнтр па вуліцы Магілёўскай.