Кантралёраў сталічнага пасажырскага транспарту аснасцілі відэарэгістратарамі

5 мая 2016

Паводле слоў супрацоўнікаў Мінсктранса, дэвайсы дапамогуць пазбегнуць канфліктных сітуацый з пасажырамі. Гаджэты замацаваны на форменных камізэльках рэвізораў. Уся відэаінфармацыя сцякаецца на спецыяльны тэрмінал і захоўваецца на працягу месяца.

Пакуль у рэвізораў налічваецца 28 дэвайсаў. Усе яны базіруюцца на дыспетчарскай станцыі Серабранка. Да канца года транспартнікі плануюць аснасціць відарэгістратарамі ўсіх кантралёраў сталіцы.