Камунальшчыкі клічуць мінчан прыбіраць двары і саджаць дрэвы

24 марта 2023

Вясеннія суботнікі - адна з ініцыятыў як работнікаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі, так і саміх жыхароў сталіцы. Месяц навядзення парадку стартаваў. Мінчан заахвочваюць да прыбірання дваровых тэрыторый, падвальных памяшканняў, рамонту і афарбоўкі дзіцячага гульнявога абсталявання. Далучыцца да марафону чысціні можна ўжо заўтра. 

Акрамя добраўпарадкавання тэрыторый, падчас суботнікаў можна далучыцца да праекта "Зялёны двор разам". За вясенні сезон у Мінску плануюць высадзіць больш за 3 з паловай тысячы дрэў і амаль 20 тысяч кустоў.