Military Watch назваў беларускую РСЗА "Паланез-М" самай небяспечнай у Еўропе - падрабязнасці ў "Дыспазіцыі"

25 ноября 2023

Беларуская ваенная дактрына заснаваная на абароне і носіць выключна абарончы характар. Аднак у выпадку чаго наша краіна зможа за сябе пастаяць.

Самая небяспечная рэактыўная сістэма залпавага агню ў Еўропе. Менавіта такім эпітэтам амерыканскі часопіс Military Watch ахрысціў беларускі "Паланез". І гэта нездарма. Далёкасць пуску яго ракеты можа дасягаць трох соцень кіламетраў.

Толькі нямногія РСЗА ў свеце здольныя пахваліцца такімі характарыстыкамі. Вытворчасць узору стала трамплінам для павышэння патэнцыялу войскаў і пунктам апоры для развіцця цэлай галіны ракетабудавання.

Прыступкі эвалюцыі абароннай моцы ў праекце "Дыспазіцыя". Падрабязнасці ў відэа.