Камунальныя службы Мінска і вобласці працуюць ва ўзмоцненым рэжыме

8 декабря 2021

Убраць горад ад снегу і стварыць бяспечныя ўмовы для ўсіх удзельнікаў дарожнага руху. Камунальныя службы беларускай сталіцы працуюць у рэжыме нон-стоп. Штодня транспартныя артэрыі апрацоўваюць рэагентамі і ачышчаюць сотні адзінак спецтэхнікі. Наступствы снежнай стыхіі ліквідуюць ва ўсім цэнтральным рэгіёне. У Жодзіне, напрыклад, да зімовага перыяду падрыхтавалі 3 тысячы тон пясчана-салявой сумесі. У першую чаргу апрацоўваюць магістральныя вуліцы і тратуары, аўтобусныя маршруты і выхады з пад'ездаў. 

Гарадскія службы гатовыя да экстрэмальных маразоў. Адказна ставіцца да складаных умоў надвор'я просяць і беларусаў. Каб не атрымаць абмарожання, трэба выбіраць цёплую вопратку. Пазбегнуць падзенняў і галалёдных траўмаў дапаможа абутак на плоскай рыфленай падэшве. 8 і 9 снежня гэтыя парады асабліва актуальныя: у прагнозе траскучыя маразы. Днём да мінус 15, ноччу ўсе 20. Такі тэмпературны фон на 5-10 градусаў ніжэйшы за кліматычную норму.