Да Дня горада ў Мінску пройдзе больш за 130 мерапрыемстваў

8 сентября 2021

Канцэртны нон-стоп і квэст-гульні, інтэрактыўныя выставы і гасцінныя кірмашы. Да Дня горада ў Мінску пройдзе больш за 130 мерапрыемстваў. Оўпэн-эйры будуць як раённыя, так і гарадскія. Галоўныя пляцоўкі разгорнуцца ў самым цэнтры: ля Палаца спорту адбудзецца маладзёжная музычная праграма. У Верхнім горадзе гледачоў збярэ фестываль нацыянальных культур. Святочную атмасферу забяспечаць таксама кірмашы з хэндмэйд-сувенірамі і гастранамічнымі вынаходствамі. Дарэчы, гандлёвыя рады зашумяць ужо ў пятніцу. Асноўныя мерапрыемствы запланаваны на 11 верасня.

Фінальны акорд у Дзень горада - гэта феерверк. Неба заззяе ў 22:00 над скверам Старосцінская Слабада (непадалёк ад гасцініцы "Беларусь"). А ўжо ў нядзелю святочная эстафета працягнецца са спартыўным каларытам. На старце "Мінскі паўмарафон".