У Ліване сёння дзень жалобы

16 августа 2013

У Ліване сёння дзень жалобы па загінуўшых у выніку выбуху ў Бейруце


Атаку ўчыніла раней невядомая суніцкая групоўка Брыгады Айшы. Ахвярамі сталі больш як 20 чалавек, больш як сто атрымалі раненні. Паведамляецца, што на адной з ажыўленых вуліц ліванскай сталіцы побач з кварталам, дзе знаходзіцца штаб групоўкі Хезбола, на паветра ўзляцеў замінаваны аўтамабіль. Моцны пажар ахапіў два жылыя будынкі і некалькі прыпаркаваных недалёка аўтамабіляў. Выратавальная аперацыя па пошуку людзей пад заваламі прадаўжалася ўсю ноч.