Кніжныя выставы да Дня маці праходзяць у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

14 октября 2021
Да Дня маці Нацыянальная бібліятэка падрыхтавала тэматычныя кніжныя выставы. Экспазіцыя "Пяшчотная, мілая, добрая" аб'яднала больш за 100 сучасных выданняў на такія важныя для матуль тэмы,  як выхаванне дзяцей, здароўе, правільнае харчаванне, захаванне сямейных традыцый. Ёсць тут і ілюстраваныя энцыклапедычныя выданні, а таксама некалькі старадрукаваных кніг.

Творы мастацтва, прысвечаныя жанчынам-маці – карціны, скульптуры, фільмы, песні і, вядома ж, творы літаратуры – можна ўбачыць на іншай бібліятэчнай выставе "Імя табе – Мама». Тут сабраны  мастацкія творы і навукова-папулярныя выданні пра мам і мацярынства.