Кніга спачуванняў будзе адкрыта ў пасольстве Расіі ў Мінску 25 і 26 сакавіка

25 марта 2024

Разам з расіянамі ў гэту складаную гадзіну і беларусы. У пасольстве Расіі ў Мінску будзе адкрыта кніга спачуванняў. 25 і 26 сакавіка запіс змогуць пакінуць афіцыйныя асобы Беларусі і прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і аб'яднанняў. Словы скрухі ў сувязі з тэрактам народу Расіі могуць выказаць усе беларусы. Можна накіраваць спачуванні на адрас пасольства поштай альбо ў электронным варыянце.