БДУ ўпершыню ўвайшоў ва ўплывовы амерыканскі рэйтынг лепшых універсітэтаў свету

10 ноября 2017

БДУ ўпершыню ўвайшоў ва ўплывовы амерыканскі рэйтынг лепшых універсітэтаў свету Best Global Universities і стаў адзінай беларускай ВНУ, прадстаўленай сярод універсітэтаў у спісе. У рэйтынгу, складзеным амерыканскім агенцтвам, Белдзяржуніверсітэт заняў 668-е месца сярод 1 250 лепшых універсітэтаў свету. Дарэчы, рэйтынг адрозніваецца жорсткімі крытэрыямі адбору. Найболей высокія паказчыкі БДУ - навуковыя публікацыі ў міжнародных калабарацыях дзякуючы высокай ступені інтэграванасці даследаванняў у міжнародныя праекты.