"Клуб рэдактараў" глядзіце сёння пасля "Панарамы"

11 октября 2019

Самыя знакавыя і самыя медыйныя палітычныя падзеі абмеркавалі і на пасяджэнні "Клуба рэдактараў". Чым запомніўся яго ўдзельнікам "Мінскі дыялог"? Ці стала звыклай экспертнай супольнасці мінская перагаворная пляцоўка? І якую галоўную ідэю, выказаную на ёй нашым Прэзідэнтам, павінны прыняць сусветныя лідары, каб Украіна здабыла доўгачаканы мір. А таксама ў чым асаблівасць інфармацыйных войнаў нашых дзён? Вось тэмы, якія галоўныя рэдактары ўзялі на карандаш у гэтым выпуску. Інфармацыйная бяспека - як неад'емны атрыбут сістэмы супрацьстаяння найноўшым пагрозам, аб чым, сярод іншага, гаварыў Аляксандр Лукашэнка на саміце СНД у Туркменістане, і шляхі яе ўмацавання ў рамках беларускай ініцыятывы пояса лічбавага добрасуседства - глядзіце і аб гэтым   у "Клубе рэдактараў"   адразу пасля “Панарамы”.