"Клуб рэдактараў" сёння пасля "Панарамы"

15 мая 2020
Сёння ўвечары на "Беларусь 1", як ужо традыцыйна па пятніцах, вядучыя медыяэксперты абмяркоўваюць найважнейшыя тэмы тыдня. Як супрацьстаяць інфармацыйнай хвалі, якую запусціў каранавірус? Праверым навіны на пэўнасць.

Дзясяткі мільёнаў фэйкаў: што рабіць, каб не патануць у струмені страшэнных загалоўкаў? І чаму сёння свет выходзіць з каранціну, а ўчарашні парад Перамогі апынуўся адзін на ўсіх? Медыйны эфект народнага свята.

А таксама - чаму камусьці было выгадна заплюшчыць вочы на парад Перамогі ў Мінску? Адкрыем карты саюзнікаў у "Клубе рэдактараў". Адразу пасля "Панарамы".