Кляшчы атакуюць

25 апреля 2013

Першыя выпадкі ўкусаў зафіксаваныя ў Брэсцкай і Гомельскай абласцях. Нягледзячы на тое што сёлета  за кошт суровай зімы  прагназуецца зніжэнне колькасці кляшчоў, магчымасць заражэння інфекцыямі не менш актуальная. І тут дапамогуць простыя правілы. Адпраўляючыся ў лес, максімальна закрывайце цела, не забываючыся і пра галаўны ўбор. Калі ж сустрэчы з крывасмокам пазбегнуць не ўдалося, яго неабходна як мага хутчэй выдаліць. Месца ўкусу апрацаваць спіртавым растворам. А далей трэба звярнуцца ў медустанову.