Праграма "Сямейны капітал" будзе рэфармаваная

13 мая 2019

Перагледзяць тэрміны, пасля заканчэнні якіх сям'я зможа распараджацца грошамі, а таксама пашыраць пералік патрэб, на якія гэтыя сродкі могуць быць накіраваныя. Перагледзець праграму на найбліжэйшыя 5 гадоў даручыў ураду Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка  падчас Паслання беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу. 

Валерый Кавалькоў,  намеснік міністра працы і сацабароны Беларусі: "Сёння ёсць адзіная магчымасць датэрміновага выкарыстання - гэта медыцынскія паказанні, калі адзін з членаў сям'і мае патрэбу ў лячэнні. Па даручэнні Кіраўніка дзяржавы прапрацоўваецца пытанне аб падаўжэнні праграмы сямейнага капіталу  са студзеня 2020  года да 2024 года і разглядаецца пытанне аб пашырэнні магчымасцяў выкарыстаць сямейны капітал датэрмінова. У прыватнасці, для паляпшэння жыллёвых умоў".

Дэпазіты на сямейны капітал у Беларусі адкрылі каля 68 тысяч чалавек. На іх рахункі залічана амаль 680 мільёнаў долараў. Памер аднаразовай выплаты сёння складае 10 тысяч долараў.