Медназіранне для кітайскіх студэнтаў, якія прыязджаюць у Беларусь

24 января 2020
Для кітайскіх студэнтаў, якія будуць вяртацца пасля канікул у Беларусь, арганізуюць медыцынскае назіранне на працягу двух тыдняў. Аб гэтым журналістам заявілі спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя. Ужо наладжана ўзаемадзеянне з рознымі ведамствамі, у прыватнасці - з Мінадукацыі, Мінспорту і турызму. У выпадку праяўлення сімптомаў віруса людзям акажуць неабходную медыцынскую дапамогу.

Ірына Глінская, намеснік галоўнага ўрача Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя: "Тым людзям, якія вярнуліся з-за мяжы краіны, дарэчы, гэта не абавязкова толькі Кітайская Рэспубліка, мы рэкамендуем усім, хто прыязджае з-за мяжы краіны, калі тут ужо з'яўляюцца на тэрыторыі якія-небудзь сімптомы інфекцыйнага захворвання, абавязкова доктару гаварыць. На розных тэрыторыях розныя захворванні распаўсюджаныя. І гэтая інфармацыя дапаможа ўрачу паставіць правільны дыягназ".

Верагоднасць заражэння праз пасылкі вельмі малая


Пракаментавалі сёння і верагоднасць заражэння каранавірусам праз пасылкі з Кітая. Яна вельмі малая, бо каранавірусы валодаюць нізкай устойлівасцю да навакольнага асяроддзя, адзначылі спецыялісты. Немэтазгодна праводзіць і дыягностыку пасылак.