Кінолагі і іх гадаванцы ўдзельнічаюць у чэмпіянаце Беларусі па шматбор'і

16 июня 2016

Уменне слухаць свайго гаспадара і знаходзіць кантрабанду па паху. Кінолагі і іх гадаванцы ля ўкраінскай мяжы ўдзельнічаюць у чэмпіянаце Беларусі па шматбор'і. Сёння мытнікі на службе выкарыстоўваюць сабак тых парод, якія найбольш паддаюцца дрэсіроўцы. З выключным нюхам чатырохногіх памочнікаў не параўнаецца ніводная тэхнічная прылада. У складзе кожнай каманды тры чалавекі і два сабакі. У конкурснай праграме курс паслушэнства, пошук наркотыкаў і пераадоленне бар'ераў.

Службовыя сабакі дапамагаюць знаходзіць наркотыкі, нелегальныя цыгарэты. Кожнага свайго гадаванца кінолагі ўспрымаюць як члена сям'і і працуюць у тандэме. Ужо ў пятніцу стануць вядомыя вынікі чэмпіянату. А лепшыя прадставяць нашу краіну на міжнародных турнірах.