"Харошкі" аб'ездзілі сцэны ад Уладзівастока да Амерыкі і ўлюблялі ў Беларусь

14 января 2024

Яны адмовіліся ад двух прытопаў і ператварылі культурны код нацыі ў харэаграфічны ДАСТ. Наш танцавальны брэнд, што прымусіў палюбіць Беларусь увесь свет. "Харошкам" сёння паўстагоддзя! Легендарны ансамбль павіншаваў і Прэзідэнт.

Ад іх ідзе новая эра народнага танца. Пастаноўкі, па якіх можна вывучаць гісторыю Беларусі. Гэты візуальны падручнік з захапленнем прыняла Амерыка, Індыя, Італія, Францыя, пакуль калегі па цэху крытыкавалі за па не па каноне.

Матыў вёсак пераказала ў танцы майстар Гаявая. Патрыярх беларускай харэаграфіі развеяла стэрэатып, што беларусы толькі ў лапцях. Вывела з-за куліс асоб у футрах і шаўках, дазволіўшы сабе гістарычную рэканструкцыю пад жывы аркестр.

Часта насуперак і ў 90-х - на экспарт. Неафіцыйна тэатр танца, у якім акумулюецца ўся энергія нацыянальнага этнаса. Усе эксклюзівы - у фільме "Усё будзе "Харошкі!" 20-га студзеня, а пакуль - разагрэў. Адкруцім на 50 гадоў назад архіў "Харошак" (відэа).