Хатынь: 75 гадоў з дня трагедыі

19 марта 2018

22 сакавіка краіна зноў успомніць жудасныя падзеі вясны 43-га года. Пачнуцца памятныя мерапрыемствы ў сераду вячэрнім канцэртам "Хатынь з намі заўсёды".

Раніцай у чацвер на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу пройдзе мітынг-рэквіем, удзел у якім прымуць кіраўнікі дзяржорганаў, а таксама прадстаўнікі дыпмісій і кіраўнікі рэлігійных канфесій. Пра гэта сёння распавялі ў МЗС.

А літаральна праз гадзіну ў Мінску на вялікім экране пакажуць адрэстаўраваны фільм "Ідзі і глядзі" Клімава, заснаваны на дакументальных фактах і творы "Хатынская аповесць" Алеся Адамовіча.