"Чыжоўка-Арэна" прыме XXV Міжнародны турнір па самба на прызы Прэзідэнта Беларусі

6 сентября 2021

"Чыжоўка-Арэна" на найбліжэйшыя два дні стане хатняй пляцоўкай для лепшых самбістаў свету. Тут пройдзе юбілейны, XXV Міжнародны турнір катэгорыі "А" на прызы Прэзідэнта Беларусі. Мінскі старт можна назваць генеральнай рэпетыцыяй планетарнага форуму, які пройдзе ў лістападзе ва Узбекістане. У Беларусь прыехалі самбісты з 11 краін, усяго 150 чалавек.

У праграме спаборніцтваў значыцца і баявое самба. Тут схваткі найбольш набліжаныя да рэальнага бою і таму заўсёды карыстаюцца асаблівай цікавасцю ў балельшчыкаў.