Канікулы ў новым фармаце ў школах Мінскай вобласці: адпачынак і аздараўленне

30 марта 2021
З карысцю правесці вольны ад вучобы час. Амаль 10 тысяч дзяцей адпачываюць падчас вясновых канікул у аздараўленчых лагерах Мінскай вобласці. Так, у Барысаве вучняў 24-й школы сабраў лагер "Лясная паляна". Там школьнікі знаёмяцца з беларускімі традыцыямі і інтэрактыўна падарожнічаюць па славутасцях краіны, запаўняюць карту Беларусі асноўнымі культурнымі аб'ектамі, бяруць удзел у конкурсах.

У Лошніцкай гімназіі, што ў Барысаўскім раёне, вырашылі крэатыўна падысці да пытання арганізацыі вольнага часу дзяцей

Школьнікі ўвесь тыдзень прымяраюць вобразы будучых бізнесменаў, эколагаў і ратавальнікаў. Асаблівы акцэнт на тымбілдынгу - уменні працаваць у камандзе.

У Мінскай вобласці на вясновых канікулах працуюць больш за 300 лагераў з дзённым і кругласутачным знаходжаннем дзяцей. Адпачываць школьнікі будуць па 4 красавіка.