Кампанія па лібералізацыі адміністрацыйнага заканадаўства на фінішнай прамой

29 февраля 2016

"Палепшым закон разам". Кампанія па лібералізацыі адміністрацыйнага заканадаўства ў Беларусі на фінішнай прамой. Ужо заўтра МУС агучыць вынікі дыскусіі, што ахапіла больш як 60 тысяч меркаванняў грамадзян і 57 поглядаў на аптымізацыю ад экспертаў права. Нагадаем, былі вызначаныя 9 артыкулаў Адміністрацыйнага кодэкса. І зараз ужо зразумела, што лідарам стала прапанова не караць вадзіцеля, які забыўся дома правы. Таксама 87 працэнтаў рэспандэнтаў не бачаць праблемы ў п'яным чалавеку ў грамадскім месцы, галоўнае - каб ён не парушаў парадак. Ёсць прапанова павялічыць памер урону пры ДТЗ з 400 да 1000 еўра. Бурная палеміка разгарнулася з-за павелічэння парогу хуткаснага рэжыму да 20 кіламетраў за гадзіну. Такім чынам, большасць беларусаў выступае за лібералізацыю закона. Але толькі пасля таго як новаўвядзенні задаволяць абсалютна ўсе бакі, законапраект адправяць на ратыфікацыю ў парламент.