Якія сферы супрацоўніцтва звязваюць Беларусь і Хакасію?

15 мая 2022
Сувязі мацнеюць і з іншымі тэрытарыяльна аддаленымі рэгіёнамі. Да прыкладу, тавараабарот Беларусі з Хакасіяй за мінулы год павялічыўся ў тры разы. Тэндэнцыя да росту прасочваецца і ў 2022-м. Пунктаў судакранання шмат. Самі абставіны ва ўмовах санкцыйнага ціску Захаду падштурхоўваюць да ўмацавання супрацоўніцтва. Для Хакасіі актуальна пашырэнне паставак беларускай тэхнікі для горназдабываючай прамысловасці і стварэнне дадатковых сэрвісных цэнтраў. 

І гэта далёка не адзіная сфера для сумеснай працы. У Хакасіі зараз шмат увагі надаюць будаўніцтву. Ліфты, якія мяняюць па праграме капрамонту, - беларускай вытворчасці. Што яшчэ звязвае Мінск і Абакан - у эксклюзіўным рэпартажы Марыны Раманоўскай.