Мірончык-Іванова - на подыуме Брыльянтавай лігі

2 июля 2021

Скакуха ў даўжыню Анастасія Мірончык-Іванова заняла 3 месца на этапе Брыльянтавай лігі ў Осла. Беларуска ў лепшай са спроб паляцела на 6 м 58 см. Гэтага не хапіла для алімпійскага нарматыву, але ў Токіа Мірончык-Іванова адбіраецца па рэйтынгу. У кіданні кап'я выступала і беларуска Таццяна Халадовіч. На жаль, яна ў лік прызёраў не трапіла, заняўшы 5 месца ў выніковым пратаколе.