Як выйсці з задымленага памяшкання, раскажуць і пакажуць у абласным цэнтры бяспекі МНС

4 февраля 2019

Падчас экскурсіі наведвальнікі трапляюць ва ўмовы, максімальна набліжаныя да рэальных. З дапамогай сучасных тэхналогій імітуюць надзвычайныя сітуацыі. Вучацца правільнаму алгарытму дзеянняў. Практычныя навыкі выратавання на трэнажорах-сімулятарах сёння атрымалі і члены моладзевых атрадаў аховы правапарадку.

Усяго на базе цэнтра створана пятнаццаць блокаў. Сумесна з медыкамі і Міністэрствам унутраных спраў распрацаваны план рэагавання падчас надзвычайных сітуацый.