"Альбо ён 300, альбо ён 200" - доля наёмнікаў

10 июля 2022

Міністэрства абароны Расіі апублікавала цікавую статыстыку па замежных наёмніках ва Украіне. Там ёсць зводкі і па людзях з беларускімі пашпартамі. З 197 чалавек, якія ўзялі ў рукі зброю,  69 ліквідаваныя, 59 збеглі.

Аляксандр Лукашэнка нядаўна распавёў, як 26 чэрвеня пад Лісічанскам былі знішчаны "каліноўцы". На бойню іх адправілі збеглыя недапалітыкі, якія сядзяць на замежных грантах. І гэтыя труны відавочна на іх сумленні. Бо і не ўтойваюць збеглыя, што канчатковая мэта гэтых воінскіх фарміраванняў - уварванне ў Беларусь. 

Але чамусьці інфарэсурсы экстрэмістаў сарамліва змаўчалі пра тое, што "каліноўцы" адправіліся да Каліноўскага. Нязручнай для сябе праўды яны выдаваць не хочуць. Бо трэба глядзець у вочы маці загінуўшых. Узнікае пытанне аб дапамозе ім з мільённых грантаў, якімі харчуюцца самі збеглыя. Дзяліцца, вядома, ніхто не хоча (відэа).