Зіма - небяспечны час для вадзіцеляў. Гэта пацвярджае і статыстыка

11 декабря 2020

Да Новага года засталося 20 дзён. Аднак нягледзячы на перадсвяточны настрой, зіма - небяспечны час для вадзіцеляў. Гэта пацвярджае і статыстыка. Толькі ў Мінску за мінулыя выхадныя адбылося 150 ДТЗ. Тут і невыкананне хуткаснага рэжыму, і няўважлівасць. Адразу 5 аўто сутыкнуліся ў Барысаўскім раёне. На жаль, адзін чалавек загінуў. Аб важных правілах на зімовай трасе - рэпартаж Аляксандра Камовіча (відэа).