Плюшавыя, вязаныя, шакаладныя і шкляныя - сімвал года на ўсіх ёлках краіны!

29 декабря 2022

Каларытных вушастых звяркоў вырабляюць і мінскія майстры на фабрыцы навагодніх цацак. Міні-завод з поўным цыклам вытворчасці ёлачных упрыгажэнняў. Калектыў з 30 спецыялістаў, а гэта мастакі, дызайнеры, іншыя майстры, вырабляюць ёлачныя шары ўручную.

На фабрыцы навагодняй моды для іглічных пабывала Аляксандра Гойтан.

Сталічны міні-завод - унікальны для Беларусі. Фабрыка з поўным цыклам вытворчасці ёлачных ўпрыгажэнняў. Калектыў з 30 спецыялістаў, а гэта ліцейшчыкі, мастакі, дызайнеры, вырабляюць ёлачныя шары ўручную.

Птушыныя чародкі, слонікі, самалёты, пернікавыя хаткі, анёлы - традыцыйныя матывы навагодніх дрэў. Больш за 500 сюжэтаў для аздаблення елкі ўвасабляюць на сталічнай фабрыцы. Удвая ж больш сёлета забаўных зайчанят.

Магутнасці фабрыкі хапае, каб выпусціць за дзень 1,5 тыс. цацак. Прычым любой складанасці: ад простых падвесак і фігурак да эксклюзіўных шароў розных памераў. 

Ёлачны шар як турыстычны даведнік па свеце навагодніх традыцый і чараўніцтва. Для кругасветнага падарожжа - тры паверхі гістарычнага музея. За вітрынай сабрана больш за 2 тыс. навагодніх упрыгажэнняў. У тым ліку ручная работа мінскіх майстроў. Далікатныя шары з пастаральнымі сюжэтамі, святынямі і нават з натуральнымі сухацветамі.

Сімвал Новага года - ва ўсіх кватэрах і на ёлках краіны! Плюшавыя, керамічныя, шкляныя і шакаладныя. Трус - апякун 2023-га па ўсходнім календары - абяцае шмат добрых навін!