Як праходзяць міліцэйскія будні?

4 марта 2014

За гады службы функцыі міліцыянераў значна пашырыліся, ды і абавязкаў дабавілася, але галоўная іх задача - захаванне грамадскага парадку - засталася ранейшай.


Пра тое, як праходзяць міліцэйскія будні, даведаўся Уладзімір Каралёў.


Крычалі так, што суседзі выклікалі міліцыю, ды і выпадковы патруль зацікавіўся кватэрай, шум з якой было чуць і ў двары. Сама гаспадыня гэтага прытона - інвалід. Але гасцей у дамы ў хаце хоць адбаўляй. І гэта пры тым, што нікога яна сюды не запрашала.


У зале адна кампанія святкуе адначасова дзень нараджэння бацькі і памінкі сябра. Пачалі за здароўе, але скончыць за спачын не паспелі. Менавіта таму няпрошаная госця адмаўляецца верыць у тое, што гулянка на сёння завершана. А на кухні брація іншая.


Усе наведвальнікі гэтай кватэры, якія хутка ператворацца ў яе насельнікаў, тут не прапісаны.


Аляксандр Гладкі, участковы інспектар Ленінскага РУУС Мінска: Найбольш частыя выклікі - гэта сямейныя скандалы. Чым мы, участковыя інспектары, і займаемся. Скандалісты - наша непасрэдная праца. Частыя выклікі - гэта шум у кватэры, можа быць, бойка.


Дзень міліцыі 4 сакавіка нейкім унікальным чынам размешчаны паміж двума самымі складанымі святамі для ўчастковых. Бо менавіта на 23 лютага і 8 сакавіка прыходзіцца самая вялікая колькасць п'яных дэбашыраў. Так што ўжо найбліжэйшыя выхадныя для людзей у форме будуць асабліва гарачымі.