Як пандэмія адбілася на фармацэўтыцы? Заўтра ў новай серыі праекта "На кантролі Прэзідэнта"

22 мая 2020
Цяперашнія ўмовы адбіліся на працы шматлікіх сфер эканомікі і бізнесу. У першую чаргу, на фармацэўтыцы. На сённяшні дзень  попыт на лекі, што зніжаюць тэмпературу,  у аптэках краіны ўжо сышоў. І ў найбліжэйшы час абмежаванні на куплю 40 таблетак у адны рукі могуць зняць. Гэта ў эксклюзіўным інтэрв'ю нашаму тэлеканалу распавёў кіраўнік Белфармацыі. Нагадаем, за два тыдні ў канцы сакавіка - пачатку красавіка беларусы выкупілі парацэтамолу столькі, колькі да гэтага аптэкі рэалізоўвалі за 14 месяцаў. Дарэчы, парацэтамол сёння вырабляе толькі адзін завод - Барысаўскі.

Як пандэмія адбілася на фармацэўтыцы? Ці ўсяго хапае ў аптэках? І калі пачне працаваць Дзяржфармнагляд, даведаемся ўжо заўтра ў новай серыі праекта "На кантролі Прэзідэнта".