У Мінск прыбыла камісія Міжнароднай федэрацыі хакея

13 ноября 2013
У Мінск з чарговым планавым візітам прыбыла камісія Міжнароднай федэрацыі хакея і яе камерцыйных партнёраў. Сёння функцыянеры інспектавалі Чыжоўка-Арэну. Аглядалі будынак дбайна, замяраючы рулеткай практычна ўсё: сцены, адлегласць ад падлогі да столі, лёд. Каб працаваць у хакеі, на думку спецыялістаў, трэба разумець яго знутры, а ў арганізацыі чэмпіянату свету дробязяў не бывае.

Расказвае Андрэй Іваноў.

У пацверджанне сваіх слоў адзін з дырэктараў кампаніі, камерцыйнага партнёра ІІХФ, дэманструе амуніцыю варатара.

На працягу гадзіны гэты чалавек вадзіў нашу здымачную групу па стакгольмскай Глобен-Арэне, распавядаючы аб арганізацыі буйнога турніру.

Праз паўгода ён ужо ў Мінску, чамаданнае жыццё для хакейнага чалавека, які арганізоўвае буйны турнір, справа звычная. Праўда, зараз яго задача не вадзіць экскурсіі і распавядаць пра паспяховую працу, на гэтыё момант ён суровы эксперт, які скурпулёзна кантралюе кожную дэталь.

Крыстаф Маўэр, дырэктар па зімовых відах спорту кампаніі-камерцыйнага партнёра Міжнароднай федэрацыі хакея: Я бачу сур'ёзны прагрэс! Тры тыдні таму тут усё было па-іншаму, неверагодна, як удаецца падтрымліваць такі тэмп будаўніцтва. Мы задаволеныя тым, што ўбачылі. Упэўнены, гэта будзе цудоўны турнір.

Рулетка ў руках чыноўнікаў - важная дэталь. Прапанаваны гаспадарамі маршрут перарываўся ледзь ці не кожныя 10 хвілін і адхіляўся ад запланаванага графіка. Вышыня сценаў, колькасць сталоў у прэс-цэнтры, памеры лядовай пляцоўкі нараканняў не выклікалі.

Ханес Эдэрэр, намеснік генеральнага сакратара Міжнароднай федэрацыі хакея: Заўсёды ёсць рызыка - ці паспеюць будаўнікі ўзвесці аб'ект своечасова. Мы хваляваліся перад турнірам у Санкт-Пецярбургу ў 2000 або ў Празе ў 2004… Але заўсёды добра, калі турнір праходзіць на новых арэнах. Тым больш, вы ўсё паспяваеце.

Незадаволеным выглядаў толькі чалавек, які прадстаўляе кампанію, якая будзе вырабляць прадукцыю для турніру. Кубкі з лагатыпам за 10 тысяч. Для яго гэта быў нонсэнс. У маі гэтага года падобныя керамічныя вырабы ў Стакгольме каштавалі ў 20 разоў даражэй.

Правілы ІІХФ - за тры месяцы да старту ў продаж паступае сувенірная прадукцыя афіцыйнага партнёра міжнароднай федэрацыі. І толькі яны могуць зарабляць у гэтым сегменце.

Заўтра функцыянеры наведаюць Мінск-Арэну. Зрэшты, гэта не апошні візіт у беларускую сталіцу. Да мая яны прыедуць у Мінск яшчэ некалькі разоў. Гэта стандартная практыка.