Раўбічы могуць прыняць чэмпіянат Еўропы - 2020 па біятлоне

12 февраля 2020
Раўбічы могуць прыняць чэмпіянат Еўропы па біятлоне - 2020. Міжнародны саюз біятланістаў экстранна шукае замену эстонскаму Отэпя, які павінен быў прыняць кантынентальны форум. Спаборніцтвы павінны стартаваць 26 лютага, але з-за адсутнасці снегу Отэпя не зможа арганізаваць турнір. Як вынік - ужо сёння гатоўнасць Раўбіч правярае інспектар IBU Арнэ Айдэм (гэтыя кадры эксклюзіўныя), адпаведны ліст з фінансавымі гарантыямі ад Міжнароднага саюза біятланістаў з просьбай аб правядзенні чэмпіянату Еўропы ў Беларусі прыйшоў сёння.

Ужо сёння Арнэ Айдэм адправіць справаздачу  наконт сітуацыі ў Раўбічах. Па словах інспектара, усё вельмі аптымістычна для спарткомплексу пад Мінскам. Дарэчы, нагадаем, з 5 па 8 сакавіка Раўбічы прымуць фінальны этап Кубка IBU, білеты на які паступілі ў продаж сёння.